Дырэктару студыі гуказапісу і гітарысту Алегу Лядзенку далі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 28 мая асудзілі Алега Лядзенку паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

18.06.2024 / 13:16

Суддзя Таццяна Матыль прызначыла Алегу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску і выхадзе на праезную частку. 'Як паведамляецца ў судовай пастанове, Алег «выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Яго апазналі па фотаздымках з пратэснай акцыі.

Пры затрыманні ў Алега арыштавалі гітару і тэлефон, якія вярнулі пасля абвяшчэння прысуду.

Маладога прадпрымальніка затрымалі за каментары ў тэлеграме. Ён даўно выдаліў іх, але гэта не дапамагло

Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку

Сілавікі затрымалі беларуса, які адправіў у ЧКБ звесткі суддзі Кастрычніцкага раёна Мінска

Nashaniva.com