Сілавікі затрымалі супрацоўніка Бабруйскай ЦЭЦ за каментары пра АМАП
Імаверна, ён вярнуўся з Польшчы.
18.06.2024 / 15:00
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне супрацоўніка Бабруйскай ЦЭЦ.
На камеру мужчына кажа, што ў 2020 годзе ў тэлеграм-чаце «Мінск-97» пісаў каментары пра «супрацоўнікаў АМАП і праваахоўных органаў».
Аўтары роліка паказваюць паведамленні ад выдаленага акаўнта. У адным з іх напісана «Я не ведаю, я з кастрычніка ў Беластоку жыву».