У бабруйскай калоніі перасталі прымаць для зняволеных кнігі
Як стала вядома выданню Mayday.team з некалькіх крыніц, ужо больш за месяц адміністрацыя бабруйскай ВК-2 нікому са зняволеных не падпісвае дазвол на кніжную бандэроль.
18.06.2024 / 18:35
Калонія № 2 ў Бабруйску. Фота: komkur.info
Увогуле, як пішуць магілёўскія праваабаронцы, правілы сталі больш суровымі год таму: з мінулага лета толькі два разы на працягу года і толькі паштовай бандэроллю можна было адправіць асуджаным не больш за пяць кніг вагой да 2 кг. Пры гэтым, назвы выданняў з указаннем аўтараў трэба было ўзгадняць з кіраўніцтвам калоніі.
Цяпер адміністрацыя ВК-2 неафіцыйна папярэдзіла асуджаных, што арыенціровачна ў ліпені чакае новага загаду, які будзе рэгламентаваць новы парадак атрымання кніжных бандэроляў. Пакуль ім дадзена ўказанне «паставіць кнігі на паўзу».
Верагодна, такая ж праблема можа быць і ў іншых калоніях Беларусі.
У калоніі «Воўчыя норы» з-за навальніцы згарэлі ўсе электрапрыборы
У Бабруйскай калоніі адбыўся пажар — адміністрацыя спрабавала гэта схаваць
У калоніі і СІЗА не даходзяць банкаўскія пераводы — сотні плацяжоў вярнуліся адпраўнікам