Улады знайшлі, як заахвоціць пенсіянераў працаваць
Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці дадатковыя матэрыяльныя стымулы для працуючых пенсіянераў. Аб гэтым распавёў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.
19.06.2024 / 13:15
Навацыя будзе звязаная з індывідуальным каэфіцыентам заробку (ІКЗ). Цяпер для працуючых пенсіянераў з індывідуальным каэфіцыентам заробку звыш 1,3 пенсія не выплачваецца ў поўным памеры — так улады хацелі ашчадзіць на пенсіянерах.
«Напрыклад, пенсіянер выйшаў на пенсію, атрымлівае каэфіцыент 1,45. А па заканадаўству сёння ён можа атрымліваць, працягваючы працаваць, не больш за 1,3. І гэтую розніцу ён недаатрымлівае. Толькі на работнікаў сельскай гаспадаркі распаўсюджваецца ўмова атрымання свайго каэфіцыента і надалей», — сказаў старшыня ФПБ.
Таму была пастаўлена задача ўнесці нарматыўны акт, які будзе дазваляць пенсіянерам працаваць і надалей, але на больш прывабных умовах.
Юрый Сянько ўпэўнены, што захаванне напрацаванага каэфіцыента будзе важным элементам для людзей, якія маюць добры досвед працы, прафесійныя навыкі, сілы і жаданне працягваць працаваць. «Плюс заработная плата для іх будзе таксама добрым стымулам для прадаўжэння работы ў тых напрамках, па якіх мы сёння бачым неабходным захаваць працуючых пенсіянераў», — дадаў Сянько.
Калі змены адбудуцца, невядома.
Жыхар Гомеля ўклеіў у жаночае пасведчанне інваліда сваё фота і год катаўся ў грамадскім транспарце
За ўдзел у маршы пенсіянераў у 2020 годзе судзяць Галіну Лагацкую
Лукашэнка ў Іркуцку пахваліўся, як задушыў страйк машыністаў метро ў 1995-м