Вакол Марыі Калеснікавай у калоніі ствараюць інфармацыйны вакуум

Былая палітзняволеная, якая вызвалілася з гомельскай калоніі, расказала «Вясне», што яе адміністрацыя забараняе жанчынам камунікаваць з Марыяй. З ёй заўсёды ходзяць ахоўніцы, нават у прыбіральню. Сочаць за ёй таксама іншыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй. 

19.06.2024 / 21:34

«Аднойчы на Марыю напісалі рапарт, бо была апранутая не па форме. Расказвалі, што ёй у кубак падкінулі таблетку. І Марыя гучна спыталася: «Хто мне паклаў таблетку?» Зразумела, што так проста — без дазволу аператыўнікаў — такое не адбываецца. 

Мы некаторы час працавалі разам на фабрыцы, але размаўляць не маглі, толькі падміргвалі адна адной. Перад змяшчэннем у ПКТ у сакавіку 2023 года Марыя трошкі паправілася, выглядала лепей, пасміхалася, але ўсё адно была схуднелая». 

Жанчына ўзгадвае, што адна зняволеная аднойчы папрасіла ў Марыі аўтограф на памяць, а тая сказала: «Што вы? Які аўтограф? Мне ні з кім размаўляць нельга, і калі цяпер хтосьці нас убачыць, то будуць праблемы».

«Для адміністрацыі калоніі Калеснікава і Марфа Рабкова аднолькава небяспечныя»

Што расказвала сябрам дзяўчына, якую абвінавацілі ў правакацыях супраць Калеснікавай

«Апошнім часам дзяўчаты, якія траплялі ў ШІЗА, казалі, што не чуваць там голасу Калеснікавай» — былая зняволеная

Nashaniva.com