Сілавікі прыйшлі па мінчука на ягонае працоўнае месца

Адзін з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з чарговым затрыманым. «Медыязона» знайшла старонку гэтага мужчыны у сацсетцы «Вконтакте», там ён падпісаны як Алег Аўгустус.

19.06.2024 / 22:32

На камеру затрыманы гаворыць, што нібыта тры разы выходзіў на маршы апазіцыі, перакрываў рух, выкрыкваў лозунгі і рэпосціў у сацсетках «экстрэмісцкія» матэрыялы. Таксама мінчук гаворыць, што негатыўна адгукаўся ў каментарах пра дзейную ўладу, Лукашэнку і супрацоўнікаў міліцыі.

Мужчына гаворыць, што сілавікі затрымалі яго на працоўным месцы.

Варта адзначыць, што ў затрыманага адкрытыя старонкі ў сацсетках, і на іх шмат фатаграфій з пратэстаў 2020 года.

У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы

Сталі вядомыя імёны затрыманых на металатканым заводзе ў Лідзе

Музыканта і стартапера з Добруша судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Баранавічах затрымалі школьнага настаўніка

Nashaniva.com