У Пхеньяне Пуціну падарылі двух сабак рэдкай паўночнакарэйскай пароды

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падарыў Уладзіміру Пуціну двух паляўнічых сабак пароды пхунсан.

20.06.2024 / 08:35

 Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падарыў Уладзіміру Пуціну двух паляўнічых сабак пароды пхунсан. Фота: Рёнхап

Пхунсан — гэта змяшаная парода, выведзеная ад паўночнакарэйскіх ваўкоў, практычна невядомая за межамі КНДР. 

У паведамленні Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі гаворыцца, што гэтая парода лічыцца нацыянальнай пародай КНДР.

 

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падарыў Уладзіміру Пуціну двух паляўнічых сабак пароды пхунсан. Фота: Рёнхап

Таксама Пуціну Кім Чэн Ын уручыў найвышэйшую ўзнагароду КНДР — ордэн Кім Ір Сена.

«Кім — адзіны тоўсты чалавек, якога я там бачыў». Беларус расказаў, як ён пабываў у КНДР

«Расія ўжо адпраўляе першыя групы на марскія курорты КНДР». Пра што дамовіліся кіраўнікі КНДР і Расіі

«Таварыш Кім Чэн Ын не хаваў радасці». Праспекты Пхеньяна ўпрыгожылі партрэтамі Пуціна і расійскімі сцягамі

Nashaniva.com