Памёр Мікалай Сацура

Памёр беларускі кампазітар, удзельнік ансамбля «Сябры» ад самага яго заснавання, Мікалай Сацура. Пра гэта паведамілі на старонцы «Сяброў» у фэйсбуку. Яму было 72 гады.

20.06.2024 / 22:49

Фота: facebook.com/AnsamblSyabry

Мікалай Сацура нарадзіўся 2 чэрвеня 1952 года на Тураўшчыне. Анатоля Ярмоленку, кіраўніка ансамбля «Сябры», ён ведаў з маладосці, бо абодва яны вучыліся ў Гомельскім музвучылішчы.

З 1974 года з невялікім перапынкам Сацура быў музычным кіраўніком ансамбля «Сябры» і яго пастаянным удзельнікам, граючы на клавішных інструментах.

Сярод песень аўтарства Сацуры — шматлікія шлягеры ансамбля «Сябры»: «Жывая вада», «Раздолле», «Сенавал», «Каляды», «Каліна», «Перажывём», «Сцежкі», «Саперніца», «Мая радня», «Даўняя песня», «Зорка вячэрняя».

Памерла рэстаўратарка Галіна Жаровіна

Памёр Аляксандр Прудзіла

Памерла Наталля Афанасьева. Яна праектавала Мінскі планетарый і сталічныя жылыя кварталы

Nashaniva.com