Мінчук думаў, што ратуе грошы, а страціў амаль 200 тысяч рублёў. Як так выйшла?
У мінчука выманілі 193 000 рублёў. У схеме ўдзельнічалі некалькі чалавек: людзі, якія тэлефанавалі, прадстаўляліся супрацоўнікамі аператара сувязі, ДФР, Нацбанка і нават Следчага камітэта.
21.06.2024 / 09:50
Ілюстрацыйнае фота
Паводле звестак следства, у пачатку чэрвеня 41-гадоваму мужчыну патэлефанаваў з замежнага нумара незнаёмец, які прадставіўся супрацоўнікам аператара сувязі і сказаў, што на імя мінчука аформленая растэрміноўка.
Затым ён папрасіў праверыць, ці сыходзяцца дасланыя ў СМС-паведамленні лічбы з апошнімі чатырма яго абаненцкага нумара. Аказалася, што не сыходзяцца, «прадстаўнік аператара» выбачыўся і сказаў чакаць званка з праваахоўных органаў.
Літаральна праз хвіліну ў месенджары з мужчынам звязаўся нібыта прадстаўнік ДФР і сказаў, што выявіў пералічэння выкрадзеных грошай на рахункі мінчука. Ён сказаў, што ў найбліжэйшы час па месцы жыхарства мужчыны правядуць ператрус, і, каб не пазбавіцца волі на доўгія гады, яму тэрмінова трэба задэклараваць усе наяўныя зберажэнні.
Пацярпелы адпрасіўся з працы, паехаў дадому, пералічыў наяўнасць і пра суму зберажэнняў паведаміў ужо нібыта следчаму. Той патэлефанаваў яму па відэасувязі і распавёў, што група махляроў выкрадае грошы беларусаў і пераводзіць на замежныя рахункі, і, каб перайсці са статусу падазраванага ў статус сведкі, яму трэба аформіць грошы, якія захоўваюцца дома.
Для гэтага пацярпелага пераадрасавалі да «кансультанта Нацыянальнага банка», які пераканаў усталяваць дадатак аддаленага доступу і падзяліцца данымі для ўваходу.
Па словах следчых, далей схема разгортвалася так. Мужчына сабраў грошы ($18 тысяч) і пайшоў у банк папоўніць рахунак. Яго папярэдзілі, што грошы перавядуць на рэзервовы рахунак Нацбанка, і папрасілі не рэагаваць на апавяшчэнні аб спісанні сродкаў — нібыта гэта працэс дэкларавання.
Потым патэлефанаваў яшчэ адзін «прадстаўнік банка» і сказаў, што даныя рахунку мінчука сталі вядомыя ашуканцам, на яго імя аформлена тры крэдыты на больш чым 112 тысяч рублёў. Адзіны спосаб выйсці з сітуацыі — аформіць крэдыты на тыя ж сумы.
— Не ўдаючыся ў падрабязнасці, мужчына выканаў і гэтае патрабаванне. Ён спакойна глядзеў на экран свайго мабільнага, на які некалькі гадзін прыходзілі СМС-паведамленні аб спісанні грошай, — распавядае Следчы камітэт.
Як паведамілі следчыя, пасля таго як рахункі мужчыны апусцелі, ашуканцы перасталі выходзіць на сувязь. За дзесяць дзён яны выманілі ў пацярпелага больш за 193 000 рублёў.
Заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт.212 КК («крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейсненае ў асабліва буйным памеры»).
Тэлефонныя махляры рэанімавалі старую схему падману. Як ні дзіўна, яна працуе
16-гадовы хлопец падпрацоўваў кур'ерам тэлефонных махляроў і вынес 2,6 мільёна рублёў
Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай