Украіна зноў здолела перавярнуць гульню і вырваць перамогу
Украіна — Славакія — 2:1.
21.06.2024 / 17:53
Фота: Martin Meissner / AP
Зборная Украіна перамагла каманду Славакіі ў матчы другога тура на чэмпіянаце Еўропы.
Славакі першымі забілі, у першым тайме вызначыўся Шранц, які забіў і бельгійцам.
Але потым высілкамі Міколы Шапарэнкі і Рамана Ярэмчука Украіна вырвала такую неабходную перамогу.
Цікава, што ў стыкавых матчах у сакавіку з Босніяй і Ісландыяй Украіна першай прапускала, а потым перамагла. Усе матчы скончыліся 2:1.
У гэтай групе Бельгія і Румынія згуляюць у суботу а 22-й гадзіне.
Румынія — 3 (1 гульня), Украіна — 3 (2 гульні), Славакія — 3 (2), Бельгія — 0 (1).
Апошні тур у гэтай групе пройдзе ў сераду:
Украіна згуляе з Бельгіяй, а Славакія з Румыніяй. Пачатак матчаў а 19-й.
Сёння вечарам пройдуць матчы другога тура ў групе D:
Польшча — Аўстрыя (19:00), Францыя — Нідэрланды (22:00)
Францыя, Нідэрланды — 3, Польшча, Аўстрыя — 0.
Рабаўнікі ўварваліся ў дом экс-зоркі Раберта Баджа проста падчас гульні Італія — Іспанія
Матчы Еўра-2024 пакажуць на стадыёне «Дынама»