Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і залевы сёння і заўтра
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
22.06.2024 / 13:02
Сёння да 17:00 па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня.
Ноччу і раніцай у нядзелю ў многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.