Сабаленка знялася з турніру ў Берліне з-за праблем са здароўем

Пры ліку 1:5 у першым сэце чвэрцьфіналу супраць расіянкі Ганны Калінскай на турніры ў сталіцы ў Германіі Арына вырашыла не працягваць барацьбу.

22.06.2024 / 14:32

Фота: Christophe Ena / AP

Матч меўся прайсці ўчора, але быў перанесены з-за дажджу.

Пры ліку 1:4 Сабаленка ўзяла медыцынскі тайм-аўт, пасля прайграла яшчэ адзін гейм і ў выніку знялася з турніру з-за праблем са здароўем.

У паўфінале Калінская сустрэнецца з Вікторыяй Азаранкай;

Нагадаем, што ў пачатку тыдня стала вядома, што Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы.

Арына Сабаленка прапусціць Алімпіяду ў Парыжы

Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?

Арына Сабаленка пасля вылету з «Ралан Гарос» паляцела адпачываць у Грэцыю з бойфрэндам-мільянерам

Сабаленка афіцыйна перастала быць другой ракеткай свету

Жонка новага бойфрэнда Арыны Сабаленкі падала на развод

Nashaniva.com