Максімальны памер ільготнага крэдыту на беларускія тавары могуць павялічыць удвая
Спіс беларускіх тавараў, якія можна купіць з дапамогай ільготнага крэдыту, плануюць пашырыць, а парог пазыкі — павялічыць. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе тэлеграм-канал урада.
24.06.2024 / 10:15
Паводле слоў Галоўчанкі, у Беларусі сума выдадзеных ільготных крэдытаў на айчынную прадукцыю ўжо дасягнула каля 160 мільёнаў рублёў. Стаўка па крэдыце «на родныя тавары» складае ўсяго 4% гадавых, з яго дапамогай беларусы купляюць у асноўным бытавую тэхніку і мэблю.
Прэм'ер-міністр адзначыў, што пералік прадукцыі, даступнай для куплі па гэтым крэдыце, плануюць пашырыць. Зараз у ім 75 груп тавараў.