Вярхоўны суд Ірана адмяніў смяротны прысуд папулярнаму рэперу, які падтрымаў пратэсты

Вярхоўны суд Ірана адмяніў смяротны прысуд рэперу Тумаджу Салехі. Музыка ў 2022 годзе публічна падтрымаў масавыя антыўрадавыя пратэсты, ён у тым ліку запісаў некалькі пратэсных песень. Пазней ён быў затрыманы паводле абвінавачвання ў «распаўсюджанні карупцыі на Зямлі» і атрымаў шэсць гадоў і тры месяцы турмы, піша «Медуза».

24.06.2024 / 17:16

Фота: інстаграм Салехі

Вярхоўны суд знайшоў памылкі ў першапачатковым рашэнні, пасля чаго Салехі адпусцілі пад заклад. Аднак неўзабаве музыку зноў арыштавалі, а ў красавіку 2024 года ягоны адвакат Амір Раісян расказаў, што рэпера прысудзілі да смяротнага пакарання.

22 чэрвеня юрыст расказаў, што смяротны прысуд ягонаму падабароннаму адмянілі. Судовая калегія таксама пацвердзіла, што першы прысуд Салехі быў вынесены з парушэннямі. Справу адправілі на новы разгляд у іншы суд.

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся ў верасні 2022 года пасля смерці 22-гадовай Максы Аміні, якая была затрыманая паліцыяй за няправільнае нашэнне хіджаба. Акцыі супраць урада ісламскай рэвалюцыі праходзілі некалькі месяцаў. За гэты час загінулі сотні чалавек. Многіх удзельнікаў арыштавалі, некаторых прысудзілі да смяротнага пакарання.

Скарміў чалавека льву. Пяць дзікіх гісторый пра Рамзана Кадырава

«Сталі пешкамі ў цынічнай гульні». Швецыя абмяняла пажыццёва асуджанага іранца на двух палонных шведскіх грамадзян

Ушанаванне прэзідэнта Раісі ў ААН параўнальна з ушанаваннем Сталіна — Bild

Сын іранскага шаха: Спачуванні з нагоды смерці Раісі — гэта абраза памяці яго ахвяр

Nashaniva.com