Мінінфарм выпадкова апублікаваў маніторынг незалежных медыя. Вось што шукалі чыноўнікі

Замест Рэспубліканскага Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў Мінінфарм на сваім афіцыйным сайце размясціў агляд незалежных СМІ, заўважыла «Вясна».

26.06.2024 / 00:19

Як выглядае з пачатку дакумента, супрацоўнікам Мінінфарма цікава, што незалежныя СМІ пішуць пра іх саміх і падначаленую імі сферу, і каб гэта высветліць, яны манітораць інфармацыю праз пошукавую сістэму INTERSCAN па наступных пошукавых запытах:

«СМІ», «сродкі масавай інфармацыі», «Маркаў», «Андрэй Кунцэвіч», «прапагандыст», «журналіст», «ідэолаг», «ідэалогія», «Пул», «клуб рэдактараў», «Мінінфарм», «Мінінфарм Беларусі», «Міністэрства інфармацыі», «Міністэрства праўды», «раённыя газеты», «раёнка», «Лебедзева», «Азаронак», «Пуставы», Тур».

Характэрна, што ва ўнутранай дакументацыі Міністэрства інфармацыі непадкантрольныя лукашыстам СМІ праходзяць як «недзяржаўныя» і «апазіцыйныя», але не як «экстрэмісцкія», нягледзячы на той вобраз, які прапагандысты імкнуцца пры дапамозе і спрыянні сілавікоў навязаць грамадству. 

МАК патлумачыў, чаму на Алімпійскія гульні ў Парыжы акрэдытавалі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

Дыверсія ў «Мінскай праўдзе»: заўтрашні нумар выйдзе з бел-чырвона-белым сцягам на першай паласе

Нават праўладны канал абурыўся накруткай падпісчыкаў прапаганды ў ютубе. Глядзіце на лічбы

Nashaniva.com