У Мінску перакрыюць вуліцы з-за рэпетыцый параду
Генеральныя рэпетыцыі параду, прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Беларусі, пройдуць 29 чэрвеня і 1 ліпеня.
27.06.2024 / 12:55
Фота: СТБ
Так, 29 чэрвеня і 1 ліпеня з 16:30 будзе цалкам забаронены рух усіх відаў транспарту па вуліцы Заснавальнікаў і Старынаўскай.
У тыя ж дні, толькі з 17:50, на 1,5 гадзіны паэтапна перакрыюць участак па вул.Старынаўскай — пр-це Незалежнасці — пр-це Машэрава.
Пазней увечары, з 21:50, таксама 29 чэрвеня і 1 ліпеня будуць паэтапна перакрываць рух усіх відаў транспарту на ўчастку: пр-т Машэрава — вул.Ціміразева — вул. Сапёраў — пр-т Пераможцаў — вул. Арлоўская — вул. Сурганава — пр-т Незалежнасці.
У ведамстве таксама папярэдзілі, што ў дні рэпетыцыі параду на некаторых вуліцах сталіцы будзе павышаны трафік тэхнікі, уключаючы аўтатранспарт для перавозкі асабовага складу.