Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў
Нагадаем, што ўчора стала вядома пра самагубства пасла ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнкі.
27.06.2024 / 13:02
Сяргей Алейнік
Прозвішчы яшчэ не называюцца, аднак тэлеграм-канал «Пул першага» паведаміў пра новыя пасады. Так, страціць пасаду міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.
Таксама будуць прызначаныя кіраўнік і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі, віцэ-прэм'ер па АПК, міністр сельскай гаспадаркі, міністр прамысловасці, памочнік Лукашэнкі па Мінску, пасол у Расіі.
Сяргей Алейнік займаў пасаду міністра замежных спраў з 13 снежня 2022 года пасля смерці 26 лістапада 2022 года Уладзіміра Макея.
***
Сяргей Алейнік нарадзіўся ў 1965 у Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу.
На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.
У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком консульства Беларусі ў Гаазе.
У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам пасольства Беларусі ў Нідэрландах.
У 1999‒2002 гадах — начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.
З 2002 года быў пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
У 2009-2013 — намеснік міністра замежных спраў.
У 2013-2020 — пасол у Вялікабрытаніі і Ірландыі.
У 2020-2022 — намеснік міністра замежных спраў.
У 2022 — першы намеснік міністра замежных спраў.
У 2022-2024 — міністр замежных спраў.
Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ
Дэталі звальнення былога пасла ў Германіі, які пайшоў з жыцця ў 48 гадоў