Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты

Сёння ў Лукашэнкі адбыўся кадравы дзень.

27.06.2024 / 13:38

Дзмітры Круты, фота Наша Ніва

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнка стаў Дзмітрый Круты, які да гэтага быў паслом у Расіі.

Міністрам замежных спраў стаў Максім Рыжанкоў (першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі),

Міністрам прамысловасці — Аляксандр Яфімаў (да гэтага намеснік у міністэрстве),

віцэ-намеснікам па пытаннях АПК — Юрый Шулейка,

міністрам сельскай гаспадаркі стаў Анатоль Ліневіч (да гэтага моманту — першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама),

Аляксандр Рагожнік едзе паслом у Расію,

першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стала Наталля Пяткевіч,

памочнікам Лукашэнкі па Мінску — Юрый Фралоў (працаваў у КДК).

@nashaniva Колькі кватэр у Крутога – новага кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі? #нашаніва #минсксейчас #минск #недвижимость #беларусь #новостибеларуси ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Nashaniva.com