Маладзечанца асудзілі ў Магілёве за абразу Лукашэнкі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў «абразе Аляксандра Лукашэнкі» паводле ч.1 арт. 368 КК РБ і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), піша «Вясна».

27.06.2024 / 18:07

Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка, усе яе акалічнасці пакуль невядомыя.

Вядома толькі, што суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.

На дадзены момант мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары Магілёва.

Па даносе чат-рулетчыка затрымалі мінчука. За тое, што падтрымлівае Украіну і не пойдзе супраць яе ваяваць

Хапун у Глыбокім. Затрымалі найменей траіх чалавек

Яшчэ адзін зверскі прысуд. Настаўніцы Дар'і Хмяльніцкай далі 5,5 гадоў за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Nashaniva.com