Мужчына з арбалетам напаў на жандара каля пасольства Ізраіля ў Сербіі
Каля пасольства Ізраіля ў Сербіі невядомы напаў з арбалетам на жандара. Паліцэйскі шпіталізаваны, паведаміў кіраўнік МУС Сербіі Івіца Дачыч.
29.06.2024 / 20:11
Скрыншот відэа
«Сёння каля 11.00 невядомы, чыя асоба высвятляецца, страляў з арбалета ў супрацоўніка жандармерыі, які ахоўваў пасольства Ізраіля, і параніў яго ў шыю. Жандар 1990 года нараджэння пры самаабароне ўжыў зброю і нейтралізаваў нападніка, які памёр у выніку ранення», — адзначыў Івіца Дачыч.
Паранены паліцэйскі знаходзіўся ў свядомасці, яго даставілі ў цэнтр хуткай дапамогі, дзе правялі аперацыю па выманні стралы з шыі.
Ніхто з супрацоўнікаў пасольства Ізраіля ў Бялградзе ў выніку гэтага інцыдэнту не пацярпеў. Дыпмісія была часова закрытая.
Пасля пра здзейснены напад з'явіліся некаторыя падрабязнасці:
«Тэракт здзейсніў Мілаш Жуявіч 1999 года нараджэння з горада Младэнавац, які змяніў імя на Салахудзін», — заявіў пасля правядзення расследавання кіраўнік МУС Сербіі.
Паводле яго слоў, нападнік належыць да радыкальных ісламістаў.
З-за гэтага інцыдэнту былі ўведзеныя павышаныя меры бяспекі не толькі ў сталіцы Сербіі, але і ў іншых гарадах краіны. Мясцовыя праваахоўнікі праводзяць праверкі.
Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час
У Ізраілі з-за доўгага языка Лукашэнкі адмянілі канферэнцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі
Міністр замежных спраў Ізраіля абвінаваціў Лукашэнку ў антысемітызме