Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі
У пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна адкрылі спецыяльны стадыён для тарфянога футболу (кажуць, адзіны такі ў свеце), тут жа прайшоў і традыцыйны турнір па гэтым відзе спорту.
29.06.2024 / 23:06
Фота: Мінэнерга
Удзел у турніры ўзялі ўдзел 32 каманды, разбітыя на 8 груп. Яны прадстаўлялі арганізацыі розных галін — ад энергетыкі, цэментнай прамысловасці да сродкаў масавай інфармацыі. Кожны матч па правілах працягваецца ўсяго 7 хвілін.
Фота: Мінэнерга
Фота: Мінэнерга
Падобнае спаборніцтва праводзіцца ў нас не першы раз, турнір па гэтым спецыфічным відзе спорту праводзіцца ўжо шосты раз. Але раней беларусы гулялі на балоце паміж сабой. Цяпер жа паспаборнічаць з беларусамі прыехалі расіяне з Масквы і Санкт-Пецябурга. І выявілася, што яны больш умелыя.
Фота: Мінэнерга
У выніку тарфяныя футбалісты з Санкт-Пецярбурга дайшлі да фіналу, ніводнага разу не прапусціўшы мяч у свае вароты. А ў фінале абыгралі каманду «КраснасельскБудМатэрыялы» з Ваўкавыскага раёна і занялі першае месца.
Фота: Мінэнерга
Беларускае балота Ельня аказалася куды старэйшым, чым лічылася
З Оршы беларускі торф упершыню павезлі ў Кітай
Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?
Беларус на ўласным прыкладзе паказаў, як хутка засмоктвае чалавека балота ВІДЭА
У Беларусі ў разы скарацілася плошча балот і лугоў, затое шырацца лясы