Хлопец у Кобрынскім раёне скокнуў з тарзанкі — і не вынырнуў

29 чэрвеня на возеры Каташы ў Кобрынскім раёна патануў хлопец 1999 г. н.

30.06.2024 / 09:35

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: Wikimapia

Паводле інфармацыі МНС, маладыя людзі адпачывалі на беразе возера, скакалі ў ваду з прывязанай да дрэва вяровачнай тарзанкі. У нейкі момант адзін з іх не вынырнуў. 

Сябры знайшлі яго на адлегласці каля 2 метраў ад берага на глыбіні. Да прыбыцця брыгады хуткай яму аказвалі першую дапамогу. Але медыкі, што прыехалі, канстатавалі смерць. 

Месца, дзе адбылася трагедыя, для купання не абсталяванае, паведамляе МНС.

Nashaniva.com