Расія зноў ударыла па Харкаве, ёсць ахвяры

Удар прыйшоўся на раён недалёка ад цэнтра горада.

30.06.2024 / 17:36

Наступствы ўдару па Харкаве 30 чэрвеня 2024 года, тэрмінал «Новай пошты». Фота: тэлеграм-канал кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алега Сінягубава

Расія ў нядзелю 30 чэрвеня атакуе Харкаў кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі.

Па папярэдніх даных, адзін чалавек загінуў, дзевяць параненыя (сярод іх — васьмімесячнае дзіця), паведамляе кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Загарэлася таксама аддзяленне пошты і сем аўто.

Nashaniva.com