Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст
Але яго не дыскваліфікуюць.
01.07.2024 / 23:51
Пасля гола ў матчы 1/8 фіналу Еўра-2024 паўабаронца зборнай Англіі памахаў рукой каля пахвіны. Ён назваў гэта «жартоўным жэстам у бок блізкіх сяброў».
Магчыма, маецца на ўвазе гэты жэст. Фота: Charlotte Wilson/Offside/Offside via Getty Images
Гэты ўчынак Белінгема не пацягне строгія санкцыі з боку УЕФА — англічаніну наўрад ці пагражае дыскваліфікацыя.
Імаверна, Белінгема аштрафуюць, калі прызнаюць вінаватым у выніку дысцыплінарнага расследавання, піша Прессбол.
У нядзелю Белінгем прыгожым ударам праз сябе на апошняй хвіліне здолеў зраўняць лік, а затым Англія ў дадатковы час выйграла ў Славакіі — 2:1.
У 1/4 фіналу Англія ў суботу згуляе са Швейцарыяй.
Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал
Францыя на Еўра-2024 перамагла Бельгію і ідзе далей
Казка скончылася. Зборная Грузіі пакідае Еўра-2024