Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 3 ліпеня, Лукашэнка нечакана анансаваў планаванае неўзабаве вызваленне часткі палітвязняў. Па ягоных словах, гаворка ідзе пра людзей, якія маюць цяжкія хваробы, перадусім анкалагічныя.

02.07.2024 / 20:07

«Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя, як пішуць, нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах на такіх аддаленых, якія ламалі і разбуралі краіну ў 2020 годзе. Але гэта, сапраўды, цяжкахворыя. Пепаважна з ракавымі захворваннямі», — заявіў Лукашэнка.

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

«Пражыць 6 гадоў выглядае складанай задачай». Рыгор Кастусёў даслаў ліст з-за кратаў

Колькі палітвязняў цяпер у гуманітарным спісе і хто гэта?

Nashaniva.com