Лукашэнка: Сёння нас спрабуе вучыць увесь Еўрасаюз на чале са Злучанымі Штатамі

У сваёй прамове перад пачаткам параду на 3 Ліпеня Лукашэнка зноў абвінаваціў Захад у ціску на Беларусь.

03.07.2024 / 09:51

Скрыншот відэа ATN_News

«У пачатку мінулага стагоддзя славян абвінавацілі ў няўменні пісьменна распараджацца сваімі прыроднымі рэсурсамі і тэрыторыямі, якія чамусьці павінны належаць усёй сусветнай супольнасці. А зараз у нас нібы не тая дэмакратыя. Тады ролю «настаўніка» ўзяла на сябе гітлераўская Германія.

Сёння нас спрабуе «вучыць» увесь Еўрасаюз на чале са Злучанымі Штатамі. Мы ведаем сапраўдныя мэты, ведаем, хто стаіць за кожнай правакацыяй на дзяржаўнай мяжы Беларусі, за кожнай тэрарыстычнай пагрозай мірнаму насельніцтву. Ведаем, таму што працуем на апярэджанне. І ў нас толькі адзін настаўнік — наша гісторыя. Гісторыя пераможцаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка зноў выступіў з пагрозамі на адрас Украіны і Захаду. Аднак гэтыя пагрозы не ўтрымлівалі нічога рэальнага новага

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

Лукашэнка знайшоў прычыну, чаму заходнія палітыкі апалчыліся на Беларусь. Яна настолькі ж нечаканая, як і абсурдная

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, якая анансавалася з пачатку года

Nashaniva.com