Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў
«Вазьміце нас у войска, дайце нам зброю. Мы будзем абараняць сваю Радзіму!»
03.07.2024 / 09:56
Скрыншот відэа ATN_News
Лукашэнка падчас выступу на парадзе на 3 Ліпеня заявіў, што пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў з гатоўнасцю бараніць Беларусь.
«Учора адчулі абвастрэнне становішча на нашых паўднёвых межах — тысячы званкоў у ваенкаматы і ў часці, падраздзяленні нашым вайскоўцам, генералам: «Вазьміце нас у войска, дайце нам зброю. Мы будзем абараняць сваю Радзіму!»
«Не трэба, працуйце спакойна. Наперадзе ў нас вялікія працоўныя будні. А мы, людзі ў пагонах, здольныя сёння не проста абараніць — прадухіліць любую правакацыю на дзяржаўных межах нашай краіны», — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка: Сёння нас спрабуе вучыць увесь Еўрасаюз на чале са Злучанымі Штатамі
Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў