«Павінен выйсці Пачобут». Польскі міністр Сікорскі зноў загаварыў пра магчымае закрыццё мяжы для грузаў

Два патрабаванні Польшчы — вызваленне Анджэя Пачобута і спыненні правакацый з мігрантамі.

03.07.2024 / 11:24

Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што не выключае ніякіх варыянтаў разгортвання падзей, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб спыненні пропуску грузаў. На яго выступ у эфіры Radio Zet звярнуў увагу Reform.

«Беларусь пасылае нам сотні мігрантаў з расейскімі візамі, якія трапілі ў Расію з краін міграцыйнай пагрозы, для якіх раней Расія і Беларусь зняла абмежаванні. Гэта акцыя, якую ўключаюць і выключаюць. Ёсць такія месяцы, калі маем нуль мігрантаў, а потым раптам 300-400 чалавек штодня. Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя.

У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў», — сказаў ён.

«Не выключаю любых варыянтаў», — адказаў ён на ўдакладняючае пытанне аб тым, будзе закрыццё мяжы ці не.

«Аб пераходах для людзей не гаворым, не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам», — дадаў Сікорскі.

Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Латушка расказаў, як спрабавалі вызваліць палітвязняў у абмен на допуск Беларусі да Алімпіяды

Nashaniva.com