«Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец пераклалі на нарвежскую мову

Выдавецтва «Пфляўмбаўм» паведаміла, што адна з самых прадаваных беларускіх кніг «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец была перакладзена на нарвежскую мову і адправілася ў друк, піша bellit.info.

04.07.2024 / 10:22

Пераклад з беларускага арыгінала для выдавецтва Existenz здзейсніла Марына Хобель (Marina Hobbel).

«Дзякуй! Мы цешымся поспеху кнігі Евы! Неверагодна, як далёка крочыць гэтая кніга і паслядоўна расказвае пра Беларусь, дзякуючы неабыякавым і дбайным людзям — перакладчыцам і перакладчыкам!» — пішуць выдаўцы

Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі еўрапейскіх моў. Сярод іншага ёсць нямецкае выданне ў перакладзе Ціны Вюншман, чэшскае выданне ў перакладзе Макса Шчура, таксама Малгажата Бухалік працуе над перакладам кнігі на польскую мову.

Культавае ізраільскае фэнтэзі выйшла па-беларуску

Аўдыякніга анархіста Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на беларускай мове 

Брытанцы не дазволілі выдаць «Гары Потэра» па-беларуску

Nashaniva.com