Супраць ксяндза Анджэя Юхневіча завялі крымінальную справу

Святара пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА, супраць яго завялі крыміналку, піша «Хрысціянская візія».

04.07.2024 / 11:17

Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч быў затрыманы 8 мая 2024 года і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за размяшчэнне ў фэйсбуку выявы бела-чырвонага-белага і ўкраінскага сцягоў. Яго арыштавалі на 15 сутак, і з таго часу на волю ён так і не выйшаў. 

Сёння стала вядома, што яго пераводзяць з ІЧУ, дзе ён адбываў арышты агульнай працягласцю амаль два месяцы, у СІЗА. Супраць святара распачаты крымінальны пераслед. Дагэтуль застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца.

Ксяндза Анджэя Юхневіча прызналі палітвязнем

Стала вядома, за што судзілі шумілінскага ксяндза Лемеха

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за «дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве»

Nashaniva.com