У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану
Раней Карлсан напісаў: «Здаецца, у нас ёсць інтэрв'ю з Зяленскім».
04.07.2024 / 11:31
Такер Карлсан. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану.
«Спадару Такеру Карлсану варта больш уважліва правяраць свае крыніцы ў ФСБ. У прэзідэнта Украіны зусім іншы графік, і Такера Карлсана там няма», — напісаў прэс-сакратар прэзідэнта Сяргей Нікіфараў.
Такер Карлсан анансаваў інтэрвʼю з Зяленскім