Золатавалютныя рэзервы скарачаюцца другі месяц запар

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня скараціліся на $52,9 млн, паведаміў Нацбанк.

05.07.2024 / 11:04

Ілюстрацыйнае фота

На 1 ліпеня ЗВР Беларусі ацэньваліся ў $8 358,5 млн. месяцам раней было $8 411,4 млн. а за май-чэрвень рэзервовыя актывы сукупна зменшыліся на $83,9 млн.

Каля паловы рэзерваў краіны складае манетарнае золата — $4 050,8 млн. У чэрвені яно трохі патаннела, што адпавядае трэндам сусветнага рынку.

$2 948,3 млн — столькі складаюць ЗВР у замежнай валюце. $1 359,2 млн — спецыяльныя правы запазычання (SDR). Апошняе — «унутраная» валюта МВФ, якую Беларусі праз санкцыі цяпер амаль немагчыма абмяняць на «жывыя» грошы.

Нацбанк выпусціў нестандартныя манеты ў гонар 30-годдзя беларускага рубля. У іх сапраўды надзвычайны выгляд ФОТА

Фальшывыя даляры складаюць 84% абароту, беларускія рублі — 1,6%

Ці варта чакаць дэвальвацыі ў Беларусі? 

Nashaniva.com