У жыхаркі Жлобіна, чый сабака сеў за руль і паехаў, забралі правы

А яшчэ жанчына атрымала штраф.

05.07.2024 / 14:22

У сетцы завірусіўся ролік, на якім сабака пароды хаскі сеў за руль аўтамабіля, паехаў і зладзіў невялікае ДТЗ.

Як аказалася, сабаку ў машыне на пару хвілін пакінула жанчына. Кіроўцу ўжо выклікалі ў ДАІ, дзе нагадалі, што пакідаць кіроўчае месца або пакідаць транспартны сродак можна толькі ў выпадку, калі прынятыя меры, якія выключаюць самаадвольны рух транспартнага сродку, піша блізкі да гомельскіх сілавікоў канал.

@mariannamedvedeva

Чтобы вы понимали,машина была поставлена на передачу‍♀️

♬ оригинальный звук - Mariannamedvedeva

Жанчыну пазбавілі правоў на тры месяцы і аштрафавалі на 6 базавых (240 рублёў).

У Жлобіне гаспадыня пакінула сабаку ў машыне, а той сеў за руль і паехаў — смешнае ВІДЭА

Nashaniva.com