Беларусь пачала пастаўляць у Расію свае віны з назвамі, як у еўрапейскіх. Гэта рээкспарт ці падробка?

Некалькі расійскіх кампаній атрымалі права на імпарт алкаголю вытворчасці Мінскага завода вінаградных вінаў. Так, расійскім кампаніям дазволілі ўвозіць віны «Грунэр Вельтлтнер» і «Рыслінг», адно пеністае — «Глера Спумантэ Экстра Драй». Яшчэ адзін імпарцёр атрымаў права на ўвоз віна Airen Tres Amigos ад мінскага завода, піша «Коммерсантъ».

05.07.2024 / 17:40

Цікава, што назвы гэтых беларускіх вінаў вельмі падобныя на еўрапейскія брэнды. Напрыклад, Glera Spumante Extra Dry ад італьянскай вінаробні Villa degli Olmi або Tres Amigos ад іспанскіх Garcia Carrion і DCOOP. Рыслінг і грунэр вельтлінер — гэта назвы сартоў вінаграду, найбольш распаўсюджаных у еўрапейскіх краінах.

На расійскім рынку спрачаюцца — займаецца мінскі завод рээкспартам заходняга віна ці падрабляе еўрапейскія маркі, каб увесці спажыўца ў зман. Адныя лічаць, што такім чынам на расійскі рынак можа трапляць еўрапейскае віно. Іншыя сцвярджаюць, што такі рээкспарт эканамічна нявыгадны.

Расійскія ўлады са жніўня збіраюцца падняць мыты на ўвоз вінаў з недружалюбных краін з 20% да 25%.

Спецпрадстаўнік Пуціна назваў беларускае віно шмурдзяком і абурыўся яго пастаўкамі ў Расію

Па ўсёй Беларусі сталі менш спажываць пладова-ягадных вінаў. Акрамя аднаго рэгіёна

Магчымая прычына адыёзных пастоў Мядзведзева адначасова хрэстаматыйная і анекдатычная

Nashaniva.com