Крышціяну Раналду суцяшае Пепэ пасля паразы Партугаліі ў серыі пенальці ФОТАФАКТ
Звычайна плача Раналду, а тут адбылося наадварот.
06.07.2024 / 08:09
Фота: Jonathan Moscrop/Getty Images
Крышціяну Раналду суцяшаў абаронцу зборнай Партугаліі Пепэ пасля паразы ў серыі пенальці супраць Францыі (3:5).
Партугалія прайграла ў чвэрцьфінале і пакідае чэмпіянат Еўропы.
Пепэ стаў самым узроставым гульцом на Еўра. Яму 41 год (нарадзіўся 26 лютага 1983 года).
Прычым учора ён адыграў увесь матч, уключаючы дадатковы час.
Цікава, што звычайна плача Раналду, як было пасля незабітага ім гола ў дадатковы час у 1/8 фіналу супраць Славеніі, а тут адбылося зусім адваротнае.
Для Пепэ гэта быў апошні топ-турнір і, відаць, наогул футбольны матч.
Ён гуляў за «Марыціму», «Порту», правёў 11 сезонаў у «Рэале», дзе выступаў акурат разам з Раналду, «Бешыкташ», зноў «Порту».
Пепе (Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра) лічыцца адным з найвялікшых абаронцаў у футболе.
Францыя па пенальці прайшла Партугалію
Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА
Турэцкія заўзятары збіраюцца масава паказаць «воўчае вітанне» на матчы Турцыя — Нідэрланды
УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-2024
Івулін збірае беларусаў Варшавы на прагляд фінала Еўра — вось як можна далучыцца