«Нібыта кусаеш нешта скураное». У Беларусі выпусцілі марозіва са смакам энергетыка

Блогер апублікаваў у тыктоку ролік, у якім паказаў і пакаштаваў новае марозіва са смакам энергетычнага напою, заўважыў Telegraf.news. Гэта сумесны прадукт брэндаў Frudoza і Dynamit. Каментатары пацікавіліся, ці трэба будзе паказаць пашпарт на касе для куплі прысмакі.

06.07.2024 / 16:14

«А вы ведалі, што ў Мінску з'явілася першае «энергетычнае» марозіва? Смак энергетыка плюс кавалачкі маліны», — анансаваў беларус.

Ён расказаў, што склад звычайны для марозіва, аднак, як і ў энергетычных напоях, тут ёсць кафеін і таўрын.

«На смак як энергетык Dynamit. Гэта вельмі крутая тэма. Фруктовая сакавітая абалонка са смакам энергетыка. За зубы кусаеш, як быццам хапаешся за нешта скураное», — падзяліўся блогер «Кокобай».

@kokobyy Новинка - коллаб со вкусом энергетика! С завтра в магазинах до 2byn. На охоту! #кокобай #новинка #мороженое ♬ оригинальный звук - Кокобай

Паводле ягоных слоў, цана марозіва будзе да двух рублёў, а шукаць навінку трэба ў крамах сеткі «Карона».

«Марозіва вельмі смачнае, а яшчэ мне падабаецца, што ўсярэдзіне смачны сметанковы пламбір. А вось маліны тут мала», — ацаніў блогер.

У каментарах некаторыя падпісчыкі цікавіліся, ці можна будзе купіць гэтае марозіва людзям, маладзейшым за 18 гадоў, бо на энергетычныя напоі існуе ўзроставае абмежаванне. Праўда, адказу на яго не атрымалі.

У Беларусі выпусцілі першае пратэінавае марозіва

На беларускіх запраўках з'явяцца кава-прынтары. Што гэта такое?

У мінскай кавярні ежу кліентам прыносяць на лапаце ВІДЭА

Nashaniva.com