Беларусь зможа закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі
Медыцынскія ўстановы змогуць закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Новаўвядзенне набудзе сілу 7 ліпеня. Гэта рашэнне Міністэрства аховы здароўя, піша «Белорусы и рынок».
07.07.2024 / 15:09
Дзяржаўныя закупы мэдыкаментаў з гэтай дзяржавы будуць праходзіць паводле такога ж рэгламенту, які прадугледжаны для паставак з краін ЕС і ЗША.
Як піша 024.by, пры ўдзеле ў працэдурах закупак пастаўшчыкі павінны будуць прадстаўляць копіі экспартных сертыфікатаў і сертыфікатаў аб рэгістрацыі медыцынскіх вырабаў у Кітаі.
Як вядома, годам раней у Беларусі спрасцілі правілы дзяржаўнай рэгістрацыі БАД (біяактыўных дабавак), медпрэпаратаў і методык па лячэнні з Кітаю.