Мілінкевіч назваў тых, хто хоча адсунуць Ціханоўскую

У новым выпуску ТОКу экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч назваў найбольшага канкурэнта Ціханоўскай.

08.07.2024 / 14:37

Аляксандр Мілінкевіч. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Мілінкевіч звярнуў увагу на рэгламент Каардынацыйнай рады.

«Першыя дзесяць пунктаў рэгламенту дзеянняў — гэта як адсунуць Ціханоўскую. Я быў у шоку. Там першыя пункты — як яе пракантраляваць. А другое, як замяніць яе Офіс на лепшых людзей. А калі не будзе слухацца, як яе адсунуць», —

дзеліцца сваімі ўражаннямі палітык.

«Гэта як мінімум інфантылізм. Таму што знішчаць тое, што з'яўляецца здабыткам усіх, хто пратэставаў, хто да гэтага выступаў, гэта самазнішчэнне, самапаяданне. А можа, і горш. Можа, бясконцае жаданне ўлады. «Хочу порулить» па-руску. Плюс зайздрасць».

Мілінкевіч адзначае, што вельмі гэтым занепакоены, і лічыць кіраўніцтва Каардынацыйнай рады на чале з Ягоравым — «той групай, якая можа зашкодзіць». Палітык спадзяецца, што яны адумаюцца, бо «мы ўсе патонем, бо ў адной лодцы».

Андрэй Ягораў быў спікерам Каардынацыйнай рады другога склікання

У Аляксандра Мілінкевіча таксама спыталі, якія канчатковыя мэты ў Паўла Латушкі. На гэта палітык адказаў, што Латушка «заслугоўвае таго, каб быць адной з важных персон у беларускай дэмакратычнай палітыцы».

Але Мілінкевіч выказаў упэўненасць у тым, што Латушка не збіраецца «змагацца з Ціханоўскай і ссоўваць яе», бо «лепш за іншых разумее, што Ціханоўская вельмі важная, і мы мусім яе падтрымліваць у сілу яе легітымнасці».

@tokbelarus Ці хочуць беларусы ў Еўропу? Адказвае Аляксандр Мілінкевіч #экономика #политика #объяснение #евросоюз #чиновники #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Па словах Мілінкевіча, на будучых вольных выбарах Латушка можа вылучыць сваю кандыдатуру. Ціханоўская ж да сёння сцвярджае, што «не вельмі хоча».

«Ён выклікае ў мяне сімпатыю хаця б таму, што ён шчыра прабеларускі», — адзначыў Мілінкевіч.

Глядзіце цалкам:

 Мілінкевіч пра атручанне ў студыі БТ: Не сумняюся, што Домашу далі які-небудзь «Навічок»

Мілінкевіч: Кепска, што Ціханоўская не разумела, чый Крым. Але яна прайшла эвалюцыю

«Разумны шукае сяброў, а дурны стварае ворагаў». Мілінкевіч — пра тое, як ставіцца да былых супрацоўнікаў сістэмы

Nashaniva.com