Украіна і Польшча падпісалі пагадненне аб бяспецы

Пагадненне падпісалі падчас візіту Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву.

08.07.2024 / 15:27

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Украіна і Польшча 8 ліпеня падпісалі двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі, паведамляе Еўрапейская праўда.

Падпісанне пагаднення адбылося падчас візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву ў панядзелак. Пагадненне з боку Польшчы падпісаў кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск.

Дэталі ўгоды пакуль не выдаюць.

Пасля сустрэчы з Тускам і сумеснай прэс-канферэнцыі запланаваная сустрэча ўкраінскага прэзідэнта з польскім калегам Анджэем Дудам.

Nashaniva.com