Сёння пачынаецца чарговы суд над Эдуардам Бабарыкам

9 ліпеня ў Бабруйску Эдуарда Бабарыку пачынаюць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

09.07.2024 / 10:26

Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Палітвязню могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення, піша «Вясна». 

Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. 

Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

У Мінску прадаюць будынкі былога хаба «Ок16» на Кастрычніцкай

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Роўна чатыры гады таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Nashaniva.com