Дзяржстандарт забараніў папулярныя пральныя парашкі з Баранавічаў
Чатыры віды мыйных сродкаў ад Баранавіцкага прадпрыемства «Бархім» забароненыя Дзяржстандартам. Яны з'явіліся ў пераліку небяспечнай прадукцыі.
09.07.2024 / 11:50
Fix Price
Забарона на продаж запрацуе з 12 ліпеня. У спіс трапілі мыйныя сродкі Kinders-M Farbe, Iceberg Universal, Iceberg Color і Diva.
Пытанні паўсталі да паказчыка «пенаўтваральная здольнасць», які прыкметна перавысіў норму 180 мм.
У Дзяржстандарце лічаць, што гэта ўводзіць у зман спажыўцоў, а таксама небяспечна пры ўжыванні ў пральных машынах з франтальнай загрузкай.