Іспанія стала першым фіналістам Еўра-2024, разабраўшыся яшчэ ў першым тайме з Францыяй
У сераду пройдзе другі паўфінал: Англія — Нідэрланды (22:00).
09.07.2024 / 23:53
Хесус Навас і Ламін Ямаль. Фота: Ariel Schalit / AP
Французы вельмі хутка адкрылі лік. На 9-й хвіліне з падачы Мбапэ забіў Рандаль Кало Муані. Наогул за шэсць матчаў гэта быў усяго другі гол французаў з гульні.
Але іспанцы хуценька зраўнялі. На 21-й хвіліне гол-прыгажун у дзявятку адправіў суперталент Ламін Ямаль, якому ў суботу споўніцца ўсяго 17 год.
А праз чатыры хвіліны іспанцы выйшлі наперад. Спачатку гол запісалі як аўтагол аднаклубніка Ламіна Ямаля Жуля Кундэ, але потым перапісалі на Дані Ольма. Іспанія — Францыя — 2:1.
Такім чынам у Ольма (а гэта паўабаронца «Ляйпцыга») — трэці гол на турніры, прычым забівае Дані выключна ў плэй-оф.
Францыя пакідае чэмпіянат Еўропы. У Мбапэ ўсяго адзін гол на турніры, і гэта пенальці ў матчы супраць Польшчы.
У сераду пройдзе другі паўфінал: Англія — Нідэрланды (22:00).
Фінал адбудзецца ў нядзелю (22:00). Матча за трэцяе месца на чэмпіянатах Еўропы не бывае.
Іспанія тройчы выйгравала чэмпіянат Еўропы: у 1964 годзе, 2008 і 2012 гадах. Столькі ж перамогаў у Германіі, але на гэтым чэмпіянаце іх у 1/4 фіналу выбілі акурат іспанцы.
Ламін Ямаль: як школьнік з беднага каталонскага раёна стаў найлепшым распасоўшчыкам Еўра
Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны
Англія па пенальці перамагла Швейцарыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2024 ВІДЭА
Нідэрландцы за шэсць хвілін забралі перамогу ў Турцыі і дадуць бой Англіі ВІДЭА
Матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Дынама» Мінск — «Пюнік» пакажуць у Беларусі