У Казані прыбралі рэкламу з радком з песні «Стой, можна я з табой?» беларуса Ap$ent
У чэрвені ў сталіцы Татарстана заўважылі рэкламу тэлеграм-канала Міністэрства моладзі рэспублікі, у якім публікавалі анонсы форумаў і грантавых конкурсаў.
10.07.2024 / 11:19
116.ru
На банеры быў надпіс «Стой, можна я з табой?» — гэта радок з песні, прысвечанай пратэстам у Беларусі Арсенія Кісляка (ён жа Ap$ent).
Музыка напісаў песню, калі ягонай жонцы ў 2022 годзе прызначылі год «хатняй хіміі» за каментар у сацсетках пра Лукашэнку. Пары прыйшлося тэрмінова з'ехаць з Беларусі. У пачатку гэтага года песня стала папулярнай у тыктоку і інстаграме, калі Арсеній расказаў гісторыю яе стварэння.
116.ru
10 ліпеня банеры памянялі. Цяпер на іх слоган «Тваё лепшае лета будзе са мной!» З чым звязана замена, дакладна невядома, піша 116.ru.
Беларускі спявак Ap$ent пра свае заробкі: Рэкорд на месяц — $30 тысяч
«Песню вясёлага беларуса» спевака Ap$ent прызналі экстрэмісцкай