У Баранавічах кіроўца выехала на тратуар і збіла дзвюх жанчын ды немаўля ў вазку
10 ліпеня каля 12:25 51-гадовая жыхарка Баранавіч на аўтамабілі Geely замест педалі тормазу націснула на педаль газу, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
10.07.2024 / 22:36
Скрыншот з відэа
У выніку машына з аўтаматычнай каробкай перадач выехала за межы праезнай часткі на тратуар і наехала на 56-гадовую жанчыну, а пасля — на маладую маці з каляскай, у якой знаходзілася 4-месячнае дзіця.
«Жанчына-пешаход і 4-месячны хлопчык шпіталізаваныя. Мама хлопчыка не пацярпела. Праводзіцца праверка», — гаворыцца ў паведамленні.
Міліцыя апублікавала відэа, зробленае рэгістратарам жанчыны, вінаватай у ДТЗ.
У Мінску 62-гадовы кіроўца памёр за рулём аўто
У жыхаркі Жлобіна, чый сабака сеў за руль і паехаў, забралі правы
Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое