На 38-км МКАД перакуліўся грузавік
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
11.07.2024 / 13:38
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння 38-гадовы кіроўца аўтамабіля «КамАЗ», рухаючыся ў напрамку з'езда на вуліцу Прытыцкага, не справіўся з кіраваннем, паведамляюць Мінск-навіны.
У выніку чаго аўтамабіль урэзаўся ў асвятляльную мачту, затым перакуліўся на бок.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.