У ваенкаматах у Расіі аб'явілі акцыю «прывядзі сябра»

Ваенкаматы Татарстана ў Расіі знайшлі арыгінальны спосаб прыцягнуць больш кантрактнікаў на вайну. Камісарыяты абвясцілі акцыю «прывядзі сябра».

11.07.2024 / 18:00

Расійскія мабілізаваныя. Фота: Мінабароны РФ

Кожнаму прапануецца ўгаварыць сваяка, сябра, знаёмага ці проста любога іншага чалавека падпісаць кантракт з Мінабароны Расіі. За кожнага прыведзенага навабранца будуць выплачваць па 100 тысяч расійскіх рублёў — крыху больш за 1000 еўра.

Акцыю абвясцілі 9 ліпеня. Першапачаткова жыхарам паабяцалі плаціць па 50 тысяч рублёў за кожнага адпраўленага на вайну. Аднак праз двое сутак сума вырасла ўдвая, піша «Новая газета».

Прэтэндаваць на выплату могуць сябры, сваякі, супрацоўнікі ваенкаматаў, адміністрацый і тэрытарыяльных структур, а таксама любыя фізічныя асобы, якія прыцягнулі кандыдата. Не атрымаюць грошы асуджаныя, падследныя і тыя, хто пайшоў служыць у добраахвотніцкія фармаванні.

«ПВК Вагнер» завербавала на вайну ва Украіне ў калоніях 48 тысяч зняволеных. З іх пад Бахмутам загінулі не менш за 17 тысяч

Расійскі баец пра штурм Ваўчанска: «Засталося 12 чалавек са 100. Нас крышаць: паклалі кулямётам і дабілі дронамі»

Пяскоў заявіў, што ў Расіі «няма патрэбы ў мабілізацыі»

Расійскі рэгіён вярбуе беларусаў на вайну праз сацсеткі — наладзілі таргетаваную рэкламу

Nashaniva.com