Карл III звярнуўся да зборнай Англіі з незвычайнай просьбай

11.07.2024 / 15:08

Фота: Yui Mok/Pool Photo via AP

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе Англія — Іспанія пройдзе ў нядзелю і пачнецца а 22-й гадзіне. Пасля ўчорашняга пераможнага паўфіналу кароль Карл III звярнуўся да нацыянальнай зборнай.

«Мы з жонкай далучаемся да ўсёй нашай сям'і і перадаем Вам самыя цёплыя віншаванні з выхадам у фінал чэмпіянату Еўропы па футболе. А таксама перадаем свае найлепшыя пажаданні ў сувязі з нядзельным матчам.

Але я дазволю сабе заклікаць вас атрымаць перамогу да таго, як паўстане неабходнасць у якіх-небудзь цуда-галах на апошняй хвіліне або ў чарговай драме з пенальці, бо ўпэўнены, што ціск і сардэчны рытм усёй нацыі тады значна знізяцца! Поспехаў, Англія», — напісаў кароль у сябе ў сацсетках. 

A message from His Majesty The King to @England following today’s #EURO2024 semi-final.

Read the message in full on our website: https://t.co/pt2fCGXiVK pic.twitter.com/CWa6GAfRTk

— The Royal Family (@RoyalFamily) July 10, 2024

У сваю чаргу новы прэм'ер Кір Стармер пажартаваў, што калі ва ўладзе лейбарысты, каманда ніколі не прайграе ў серыі пенальці.

Зборная Англіі ніколі не выйгравала чэмпіянат Еўропы, але аднойчы выйграла чэмпіянат свету. Было гэта ў 1966 годзе. Тады абышлося без пенальці, але краінай кіравалі лейбарысты: урад Гаральда Вільсана.

Крытыкаваная ўсімі Англія пры канцы сустрэчы праскочыла ў фінал ВІДЭА

Іспанія стала першым фіналістам Еўра-2024, разабраўшыся яшчэ ў першым тайме з Францыяй

Мбапэ: Мой Еўра праваліўся

Nashaniva.com