У Мазыры за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі галоўную рэдактарку газеты НПЗ
Паводле інфармацыі, атрыманай гомельскімі праваабаронцамі, 10 ліпеня затрымалі двух супрацоўнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Гэта спецыяліст завода Валерый Бойша і галоўная рэдактарка заводскай газеты «Мозырский нефтепереработчик» Святлана Богуш, піша «Гомельская вясна».
11.07.2024 / 17:03
Святлана Богуш
Абаіх затрымалі і засудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Прысуд, які работнікам Мазырскага НПЗ вынесла суддзя Святлана Буйнавец, цяпер высвятляецца.
За данат палку Каліноўскага затрымалі мужчыну