Памерла актрыса Шэлі Дзюваль — зорка фільма «Ззянне»
У 75 гадоў памерла амерыканская актрыса Шэлі Дзюваль, якая многім запомнілася па адной з галоўных роляў у фільме Стэнлі Кубрыка «Ззянне» — экранізацыі аднайменнага рамана Стывена Кінга.
11.07.2024 / 19:23
Шэлі Дзюваль у 1983 годзе. Фота: AP Photo/Doug Pizac, File
Акрамя карціны Стэнлі Кубрыка, Шэлі Дзюваль знялася ў такіх фільмах, як «Эні Хол» Вудзі Алена і «Папай» Роберта Олтмена.
За ролю Мілдрэд «Мілі» Ламаро ў фільме «Тры жанчыны» Шэлі Дзюваль атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю на Канскім кінафестывалі ў 1977 годзе. За гэтую ж ролю яна была намінаваная на прэмію BAFTA.
Выданне The Hollywood Reporter паведаміла са спасылкай на партнёра актрысы Дэна Гілроя, што Дзюваль памерла ў сне ў сваім доме ў Тэхасе. Прычынай смерці сталі ўскладненні, выкліканыя дыябетам.
Памёр знакаміты польскі акцёр Ежы Штур
У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ