Беларусь ратыфікавала пагадненне з В'етнамам аб бязвізавых паездках

Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў закон, які зацвярджае міжурадавае пагадненне з В'етнамам аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Дакумент апублікаваны 12 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

12.07.2024 / 14:46

Фота: Oleksandr Rupeta / NurPhoto via Getty Image

Міжурадавае пагадненне было падпісана ў Ханоі 8 снежня 2023 года і, як паведамлялася, накіравана на «спрашчэнне ўзаемных паездак грамадзян дзвюх дзяржаў».

Адзначалася, што пагадненне дазволіць «уязджаць, выязджаць, рухацца транзітам і знаходзіцца без віз на працягу тэрміну, які не перавышае 30 дзён». Агульная працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Пагадненне ўступіць у сілу пасля абмену бакамі дакументамі аб ратыфікацыі.

%MCEPASTEBIN%

У ЗША знялі класны серыял пра в'етнамскага шпіёна. Беларусам гэта гісторыя можа падацца блізкай

Шэсць азіяцкіх краін могуць увесці адзіную візу для турыстаў

У топ-5 краін, грамадзяне якіх прыязджаюць па медпаслугі ў Беларусь, нечакана трапіла і гэта краіна

У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы

Nashaniva.com